ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ" – адзiнае прамысловае прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад Міністэрства сувязі i інфарматызацыi Рэспублікi Беларусь. На працягу 80 гадоў прадпрыемства вырабляе абсталяванне правадной электрасувязi для патрэбаў эканомiкi краiны, а таксама шырокi асартымент спажывецкiх тавараў.

Адміністрацыйны корпус знаходзіцца ў цэнтры Мiнска (адрас: 220013, г. Мiнск, вул. П. Броўки, 18).
Пастаянныя i асноўныя спажыўцы вырабяемай высокатэхналагiчнай i якаснай прадукцыi – РУП «Белтэлеком» и РУП «Белпошта».
Сучасная тэхналагiчная i канструктарская база, механазборачны, гальванафарбавальны i iнструментальны вырабы, наяўнасць абсталявання для ліцця пластмас i прэсавага абсталявання дазваляе рэалізаваць поўны цыкл вытворчасцi ад распрацоўкi да выпуску вырабу пад строгiм кантролем высокакваліфікаванага персанала нашага прадпрыемства.
На ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ" больш за 10 год дзейнiчае сістэма якасці стандарту ISO 9001, больш за 5 год -- сістэма аховы навакольнага асяроддзя стандарту ISO 9014, што дазваляе выпускаць прадукцыю дастатковага ўзроўню якасці.
На ўсю прадукцыю, якую вырабляе ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ", былi атрыманы сертыфiкаты прадукцыi ўласнай вытворчасці. Дадзеныя сертыфiкаты выдаюцца Унiтарным прадпрыемствам па аказанню паслуг "Мiнскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты" у адпаведнасцi з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікi Беларусь ад 17 снежня 2001 № 1817
Больш падрабязную інфармацыю аб таварах вы адшукаеце ў каталогах рускамоўнай версіi сайта кампанii.








