Language:    рус.   |   бел.   |   eng.

ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ" з'яўляецца адзiным прадпрыемствам у сiстэме Міністэрства сувязі i інфарматызацыi Рэспублікi Беларусь, якое вырабляе камунікацыйную тэхнiку на сучаснам тэхналагiчнам абсталяваннi. Наша прадпрыемства мае вытворчыя магутнасцi, якiя магчыма ўжываць для запуску вырабу прадукцыi, якая будзе мець збыт на рынках розных краін, перш за ўсё Расійскай Федэрацыi.

Асноўнымi вартасцямi нашага прадпрыемства з'яўляюцца высокая мабільнасць на рынку, выгаднае месца размяшчэння, устойлівыя сувязi з дзелавой i кіраўніцкай элiтай краіны, дзяржаўная падтрымка праектаў, прапанаваных да рэалізацыi супольна з дастойнымi замежнымi партнерамi.

Наяўны парк абсталявання дазваляе выконваць найскладанейшыя аперацыi, якiя ў спалучэннi з магчымасцямi інвестара дазволяць паспяхова весці сумесны бізнес.

Спіс паслуг

  • металаапрацоўчая вытворчасць
  • гальванiчная i фарбавальная вытворчасць
  • выраб друкарскiх плат
  • падрыхтоўка да вытворчасці
  • вырабы з пластмас
  • зборачна- мантажная вытворчасць
  • iнструментальная вытворчасць